Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

З нумару вы даведаецеся, як іркуцкія беларусы адсвяткавалі Купалле, хто стаў новым кіраўніком Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, якую кнігу выпусціў да свайго юбілею Беларускі музей у Гайнаўцы, а таксама зможаце прачытаць гутарку з Сяргеем Мачневым, ініцыятарам беларускіх канцэртаў у Маскве.

Акрамя таго, вы зможаце пазнаёміцца з аглядам іншых навінаў беларускага замежжа.

Як звычайна, у нумары - віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.