Віншуем "Маскоўскі клуб беларусаў"!

24 траўня “Маскоўскі клуб беларусаў” адсвяткаваў 15-годдзе сваёй дзейнасці.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ад шчырага сэрца віншуе суайчыннікаў з юбілеем! Плён 15-гадовай дзейнасці “Маскоўскага клуба беларусаў” нельга пераацаніць. У суполцы сабраліся паспяховыя беларусы, якія не зважаючы на адлегласць, не забываюцца пра Радзіму-Беларусь, не парываюць сувязі з землякамі.  

Цягам усяго перыяду  дзейнасці сябры Клуба неаднаразова дапамагалі Беларусі: гэта і гуманітарная дапамога сацыяльным установам, і фінансаванне Міхаілам Расолавым будаўніцтва храма на сваёй малой радзіме, і клопат пра сельскія школы і бібліятэкі,  а таксама арганізацыя беларускіх святаў, канцэртаў і сустрэчаў з землякамі ў Маскве!

Дзякуй вам за гэтую дзейнасць. Жадаем далейшага плёну ў працы, а таксама радасці і натхнення вам і шматлікіх юбілеяў вашаму клубу!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение