Адкрывае нумар гутарка з паэткай Ірынай Хадарэнка, у якой нядаўна выйшаў зборнік вершаў “Свядомаграфія”.
У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце пра Другі міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”.
У рубрыцы “Погляд” можна пазнаёміцца з рэцэнзіяй на кнігу “Новы замак. Літаратурны альманах” (укладальнік С.Астравец).
Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” вы таксама знойдзеце інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку.