Сёння, 6-га красавіка, прафесару Барысу Кіту спаўняецца 103 гады. Свой дзень нараджэння спадар Барыс спраўляе ў Франкфурце-на-Майне.
Сёння, 6-га красавіка, прафесару Барысу Кіту спаўняецца 103 гады. Свой дзень нараджэння спадар Барыс спраўляе ў Франкфурце-на-Майне.
Тое, што Барыс Кіт здолеў зрабіць на карысць Беларусі, што яму давялося вынесці ў жыцці, выклікае пашану.
Яго дзейнасць у Беларусі была вельмі актыўная: так, напрыклад, Барыс Кіт асабіста займаўся стварэннем беларускамоўных школ (іх было заснавана больш за 100), пазней быў дырэктарам знакамітай Віленскай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі здзейсніў дзёрзкую задуму і адкрыў падпольны універсітэт, за што ў той час маглі расстраляць. Барыс Кіт, вымушаны быў эміграваць яшчэ ў маладосці, аднак і жывучы ў замежжы ўсё жыццё дапамагае землякам.
Неацэнны і яго ўнёсак у сусветную навуку. Напрыклад, першы крок чалавека на Месяцы свет пабачыў дзякуючы Барысу Кіту. Гэта ён вылічыў, як ажыццявіць жывую відэатрансляцыю з космасу ў той час, калі ніякіх лічбавых тэхналогій не існавала. Уласна, і сам палёт на Месяц без даследаванняў Кіта не атрымаўся б. Не дзіўна, што яго імя захаванае ў капсуле часу ў Капітоліі, а ўсе ўзнагароды нават цяжка пералічыць.
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ад шчырага сэрца віншуе Барыса Кіта з Днём нараджэння! Зычым добрага здароўя і яшчэ многіх шчаслівых гадоў жыцця!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"