6 сакавіка а 19.00 у кнігарні “логвінаЎ”.
6 сакавіка а 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўвазе чытачоў будуць прадстаўленыя наступныя выданні:
- Лявон Савёнак “Творы” (Мінск: Лімарыус, 2012. Серыя “Галасы Айчыны”).
- Дзмітры Сямёнаў “Дзённік 1943—1947” (Мінск: Медысонт, 2012. Серыя “Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”)
- “Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва”. Вып. 35. (Нью-Ёрк — Менск, 2012).
- Лявон Юрэвіч “Жанры” (Мінск: Кнігазбор, 2013. Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны”)
Пра адметнасці вяртання творчай спадчыны эмігрантаў на Радзіму распавядуць Ніна Шыдлоўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Кісліцына, Зміцер Саўка, Адам Мальдзіс і Антон Рудак
Вядоўца прэзентацыі — гісторык Наталля Гардзіенка. Уваход — вольны.