25 лютага будзе год як памёр Янка Кабановіч, сябра Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", прадпрымальнік і мецэнат, які падтрымліваў беларускія суполкі ў замежжы, быў адным з фундатараў Першага з'езду беларусаў свету і вырабу копіі крыжа Еўфрасінні Полацкай. Да гэтай сумнай гадавіны Рыгор Барадулін напісаў верш, прысвечаны памяці гэтага выдатнага чалавека.

Услых
Шукаў беларусаў па сьвеце
Упэўніць, дапамагчы.
Цяпер на балтыйскі бераг
У шэрых далонях хмараў
Прыносіць азяблы вецер
Сны з роднае стараны
І шэпча з ласкаю
Нешта наскае
Ужо тутэйшаму
Янку Кабановічу.
Неабыякавасьць самотнасьці закалыханай
Ціхне з пашанай,
Далягляд усхваляваны
Сасновячы.
Рыгор Барадулін
20 лютага 2013 г.
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"