Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Шаноўныя сябры!

Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" сардэчна віншуем усіх беларусаў на Радзіме і ў замежжы з Калядамі і Новым годам!

Хай нават у самыя моцныя маразы вашыя сэрцы саграюць усмешкі родных і сяброў, хай у вашых хатах будзе цёпла і ўтульна, а пад вашымі стрэхамі паселіцца птушка шчасця.

Жадаем вам гармоніі з сабой і сусветам, духоўнай моцы  і здароўя, святочнага настрою і нахнення, радасці і дабрабыту!

Будзьма беларусамі! Будзьма разам у Новым, 2013, годзе!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

 
Мастак: Святлана Канькова-Дударэнка