Вераснёўскі нумар адкрываецца рэпартажам з 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая прайшла сёлета ў Таронта. Таксама чытайце вітанне яе ўдзельнікам ад МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Наталля Гардзіенка расказвае пра свой праект “Эміграцыйная гісторыя ў асобах, падзеях, выданнях”, Вацлаў Гульбіновіч – пра чарговую сустрэчу ТБК ў Літве, якая адбылася ў жніўні. На старонках бюлетэня вы знойдзеце рэпартаж з прэзентацыі кнігі Юрася Шамецькі, а таксама зможаце пачытаць пра тое, як прайшоў беларускі летнік у Таліне.
Традыцыйна ў нумары - каляндар памятных дат і віншаванні сябрам Вялікай Рады.