Выйшаў новы нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"

Адкрывае нумар гутарка з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай.
 

У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце рэпартаж з уганаравання пераможцаў і фіналістаў літаратурнага конкурсу "Экслібрыс".

У рубрыцы “Погляд” змешчана рэцэнзія на зборнік вершаў Алеся Камоцкага "Навошта было мінулае".

Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” вы знойдзеце інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: "Свядомаграфія" Ірыны Хадарэнкі, "Мой лістапад" Алеся Усені, "Сутарэнні Ромула" Людмілы Рублеўскай, "Рай даўно перанаселены" Алены Брава, "Мае ўспаміны" Марыі Стагановіч (з каментарамі Наталлі Гардзіенкі) ды інш.

 

Спампаваць новы нумар "Кніганошы"