Жнівеньскі нумар адкрываецца гутаркай з Вольгай Іпатавай, якая завітала на сядзібу “Бацькаўшчыны” 23 жніўня.
У нумары вы знойдзеце водгук Лены Глагоўскай на допіс Алеся Адамковіча “Беларусы Вільні ў беларусаў Гданьска”, змешчаны ў мінулым нумары бюлетэня, а таксама рэпартаж з ліпеньскай сустрэчы ТБК ў Літве. Чытайце таксама пра тое, як беларуска-амерыканская грамада ў Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі, адсвяткавала свой гадавы фестываль, якія паездкі ладзіў Новасібірскі цэнтр беларускай культуры, як беларусы Томска наведвалі Радзіму, а таксама іншыя матэрыялы.
Традыцыйна ў чарговым нумары - каляндар памятных дат і віншаванні сябрам Вялікай Рады.