22 верасня ў Нью-Ёрку прэзентавалі кнігу “Зора Кіпель”

Прэзентацыя кнігі, якой сёлета была запачаткаваная падсерыя “Людзі эміграцыі” ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”, прайшла ў Гайленд Парку. Удзел у ёй бралі ўкладальнікі – вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, – а таксама сям’я Кіпеляў, Янка Запруднік, Ала Орса-Рамана, Валянціна Трыгубовіч і іншыя. Атрымалася душэўная размова пра спадарыню Зору.

Паводле Наталлі Гардзіенка
Фота Серж Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч