У дзень памяці Васіля Быкава наведалі яго на Усходніх могілках і ўсклалі кветкі ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Народнага пісьменніка Беларусі не стала 22 чэрвеня 2003 года.
Вечная памяць любімаму празаіку, выдатнаму сыну Беларусі!