17 жніўня ў Вільні пахавалі Хведара Нюньку

17 жніўня ў Вільні, на праваслаўных могілках у раёне Ліпоўка (Лепкальніс) пахавалі Хведара Нюньку, сябра Рады і аднога з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Удзел у жалобнай цырымоніі прымалі сябра Управы ЗБС “Бацькаўшчына” Генадзь Вінярскі і сябра Рады Згуртавання Алег Дашкевіч.

Развітанне з Хведарам Нюнькам прайшло ў віленскай царкве Св. Еўфрасінні Полацкай.

Спачуванні блізкім спадара Нюнькі выказваюць беларусы з усяго свету.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”