Названыя лаўрэаты прэміі імя Міколы Ганька

Сёлета ў чацверты раз уручылі прэмію імя Міколы Ганька. Лаўрэаты гэтага году - настаўніцы Зінаіда Губарава-Крупская з Вілейкі і Ніна Сакава з Асіповіцкага раёна.

Сёлета ў чацверты раз уручылі прэмію імя Міколы Ганька. Лаўрэаты гэтага году - настаўніцы Зінаіда Губарава-Крупская з Вілейкі і Ніна Сакава з Асіповіцкага раёна.

Зінаіда Губарава-Крупская

Ніна Сакава

Гэтай узнагародай вырашана адзначыць іх працу на карысць беларушчыны ў рэгіёнах, бо якраз у правінцыі, дзе застаешся адзін, гэта рабіць складаней, чым у сталіцы, падкрэсліла на ўручэнні дыпломаў пісьменіца Вольга Іпатава. Менавіта яна была першай, хто атрымаў гэтую прэмію.

Вольга Іпатава

Прэмію ў 2009 годзе заснавала Марыя Ганько ў памяць аб сваім мужы. Прэмія з’яўляецца штогадовай, яе прысуджаюць у траўні: у гэтым месяцы нарадзіўся Мікола Ганько. Камісія па прэміі разглядае дасланыя мастацкія і публіцыстычныя творы на беларускай мове, прысвечаныя жыццю і дзейнасці беларускай дыяспары ў Канадзе.

Маладыя Марыя і Мікола Ганько

Раней прэміяй былі ўганараваныя Вольга Іпатава, Віялета Кавалёва, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Віялета Кавалёва

Кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымлівае прэмію імя Міколы Ганька

Мікола Ганько (1924-1999) — дзеяч беларускай эміграцыі. Нарадзіўся ў Маладзечанскім раёне. У 1944-м выехаў з Беларусі ў Аўстрыю, а потым — у Канаду, дзе стаў адным з арганізатараў жыцця беларускай дыяспары.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение