Травеньскі нумар распачынае гутарка з Алегам Рудаковым, кіраўніком Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
Травеньскі нумар распачынае гутарка з Алегам Рудаковым, кіраўніком Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Таксама чытач зможа пазнаёміцца з навінамі кампаніі "Будзьма", прачытаць весткі з Беларусі і даведацца пра дзейнасць беларусаў свету. Так, у новым нумары вас чакае рэпартаж з імпрэзы ТБК Літвы, інфармацыя пра акцыі салідарнасці з беларусамі ў розных краінах свету, рэпартаж з адкрыцця беларускага "Дома Марыі" ў Лондане. Чытач знойдзе артыкулы пра мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне аварыі на ЧАЭС, а таксама зможа пазнаёміцца з вытрымкамі з заявы Рады БНР супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Як зазвычай, у нумары – каляндар памятных дат і віншаванні.