23 траўня ў 1992 годзе ў Гданьску (Польшча) адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага культурнага таварыства “Хатка”. Гэтае таварыства аб’ядноўвае беларускую нацыянальную меншасць Памор’я.
23 траўня ў 1992 годзе ў Гданьску (Польшча) адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага культурнага таварыства “Хатка”. Гэтае таварыства аб’ядноўвае беларускую нацыянальную меншасць Памор’я. Таварыства беларускай культуры "Хатка" штогод ладзіць святкаванне ўгодкаў Беларускае Народнае Рэспублікі, праводзіць канцэрты, літаратурныя вечары, мастацкія выставы, прэзентацыі кніг, фільмаў. Таварыства дбае пра захаванне нацыянальнай памяці, напрыклад, ініцыюе ўстаноўку памятных знакаў і помнікаў.
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе стваральнікаў і сяброў "Хаткі" з 20-гадовым юбілеем таварыства. Мы цэнім вашую працу і зычым, каб ваш імпэт не згасаў, а вашая праца заўсёды прыносіла вам радасць і была плённай! Няхай вам заўсёды спадарожнічаюць сяброўства, любоў і шчырасць.