15 траўня юбілей святкуе Лёля Міхалюк – ёй спаўняецца 90 гадоў!

15 траўня юбілей святкуе ганаровы сябра Рады „Бацькаўшчыны“ Лёля Міхалюк – ёй спаўняецца 90 гадоў!

Алена Міхалюк, ганаровы сябра Рады „Бацькаўшчыны“ і ганаровая старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, стаяла ля самых вытокаў беларускага жыцця ў Брытаніі. Яе ахвярнае служэнне беларушчыне і шмат гадоў актыўнай грамадскай дзейнасці не ў малой ступені паспрыялі таму, што менавіта беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі стала адной з наймацнейшых.

Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“ ад усяго сэрца віншуе спадарыню Алену Міхалюк з юбілеем і зычыць моцнага здароўя, добрага настрою і сапраўднага шчасця.

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“