Выйшаў новы нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"

Адкрывае нумар гутарка з пісьменнікам, выдаўцом, мастаком і перакладчыкам Уладзімірам Сіўчыкавым, у якой ён распавядае пра сваю малую радзіму – горад Жодзіна і яго заснавальніка Багуслава Радзівіла ды пра бліжэйшыя выдавецкія планы.

У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце рэпартаж з вечарыны памяці паэткі Таццяны Сапач, якая загінула ў аўтакатастрофе ў снежні 2010 года.

У рубрыцы “Погляд” змешчана рэцэнзія на зборнік “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Па традыцыі ў чарговым нумары “Кніганошы” чытач знойдзе інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: “Толькі б яўрэі былі!..” Рыгора Барадуліна,  “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” Паўла Касцюкеівча, “Нясвіжскі альбом” Францішкі Уршулі Радзівіл, “Сад замкнёных гор” Сержа Мінскевіча, “Малады вецер” Янкі Сіпакова і інш.

Спампаваць новы нумар "Кніганошы"

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"