
У снежаньскім нумары бюлетэня можна даведацца, як беларусы ў розных краінах свету адзначылі 120-годдзе з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею паэта, прайшлі ў Калінінградзе, Ізяславе, Ялце, Рызе і іншых гарадах.
Таксама ў гэтым нумары чытайце, як прайшлі Дні беларускай культуры ў Цюменскай вобласці, фестываль беларускай народнай творчасці ў Новасібірскай вобласці, калядныя планы беларусаў Іркуцка ды іншыя навіны з жыцця беларусаў свету.
Традыцыйна ў нумары чытач знойдзе каляндар памятных дат на наступны месяц і віншаванні сябраў Вялікай Рады.
Спампаваць новы нумар бюлетэня