Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" віншуем усіх беларусаў на Радзіме і ў замежжы з Калядамі і Новым годам! Няхай усё змрочнае застанецца ў мінулым, а надыходзячы год падорыць Вам і Вашым блізкім радасць абнаўлення і ўсё толькі самае добрае і светлае.

Шаноўныя сябры!

Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" віншуем усіх беларусаў на Радзіме і ў замежжы з Калядамі і Новым годам!

Няхай усё змрочнае застанецца ў мінулым, а надыходзячы год падорыць Вам і Вашым блізкім радасць абнаўлення і ўсё толькі самае добрае і светлае. Няхай сэрцы поўняцца надзеяй на лепшае, у Вашых хатах будзе цёпла і ўтульна, няхай заўжды хапае сіл не збочыць з абранага шляху і заставацца вернымі сваім ідэалам.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнай цеплыні, поспехаў ва ўсіх Вашых справах. Хай заўжды з Вамі будзе Ваш анёл-абаронца!

Шчаслівых Калядаў і Новага году!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение