
У рубрыцы “Прэзентацыі” вашай ўвазе прапануецца артыкул пра наведванне кніжнага кірмаша ў Гётэборгу беларускімі літаратарамі і выдаўцамі.
У рубрыцы “Погляд” -- рэцэнзія Алега Аблажэя на кнігу Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”.
Па традыцыі чарговы “Кніганоша” змяшчае інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: “Толькі б яўрэі былі!: кніга павагі і сяброўства” рыгора Барадуліна; “Словы ў голым полі: беларуская літаратура 1990-х у снах, успамінах і фотаздымках” Яна Максімюка; “Лебедзі паміраюць разам” Сяргея Егарэйчанкі; “Пра нашу і вашу гісторыю” Анатоля Трафімчыка.
Спампаваць новы нумар "Кніганошы"
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"