Анатолю Вярцінскаму — 80

18 лістапада святкуе 80-гадовы юбілй сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Анатоль Вярцінскі -- вядомы беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" шчыра віншуе шаноўнага юбіляра.

18 лістапада святкуе 80-гадовы юбілй сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Анатоль Вярцінскі -- вядомы беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Анатоль Вярцінскі. Фота: labadzenka.by

Анатоль Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967—1982 — літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У 1986—1990 — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я. Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980), зборніка п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1983) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987), за якую атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе шаноўнага Анатоля Ільіча з юбілеем. Жадаем моцнага здароўя, аптымізму і творчага натхнення!

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"