Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!

Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у  1514 годзе адбылася Аршанская бітва, у якой 30-тысячнае беларуска-літоўска-польскае войска і апалчэнне Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага перамаглі ў бітве 80-тысячнае рускае коннае войска.

Мужнасць нашых продкаў дала магчымасць захаваць цэласць Вялікага Княства Літоўскага і вярнуць захопленыя Маскоўскай дзяржавай Дуброўну, Мсціслаў і Крычаў.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы і зычыць мужнасці, веры ў лепшае, поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі, каб ставала сіл не схіляць голаў ні перад якімі цяжккасцямі. Няхай подзвіг нашых продкаў натхняе вас на новыя дасягненні на карысць вольнай, незалежнай Бацькаўшчыны!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"