![](/upload/sites/default/files/content/stories/biuleten_%202011_6_1.jpg)
У новым нумары чытайце пра тое, як адсвяткавалі 20-гадовы юбілей сябры Аб’яднання мастакоў беларусаў Балтыі “Маю гонар”, як адзначылі беларускае Купалле ў Нью-Ёрку, Іркуцку ды Беластоку ды іншыя навіны з жыцця беларусаў замежжа.
У рубрыцы “Навіны друку” – інфармацыя пра кнігу казак легендарнага віленчука Сержука Вітушкі.
Таксама у нумары можна даведацца вынікі справаздачна-выбарчага кангрэсу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) і гадавога сходу Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.
Спампаваць новы нумар.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”