Выйшаў новы нумар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. У рубрыцы “Аўтограф” чытачоў чакае інтэрв’ю з паэтам Віталём Рыжковым. Віталь распавядае пра сваю дэбютную кнігу “Дзверы, замкнёныя на ключы” і планы на бліжэйшую будучыню.
У рубрыцы “Погляд” – рэцэнзія на кнігу крытыкі Ірыны Шаўляковай “Сапраўдыныя хронікі Поўні”.
Таксама ў нумары можна прачытаць рэпартаж з шведска-беларускіх літаратурных чытанняў, якія прайшлі 2 чэрвеня ў Мінску ў межах Дзён культуры Швецыі ў Беларусі.
Па традыцыі чарговы “Кніганоша” змяшчае інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: Катарына Фростэнсан. Чыстая краіна. Пер. са швед. Дзмітрыя Плакса; Вяровіца. Уклад. Алесь Камоцкі; фотамаст. Джон Кунстадтэр.; Іван Лагвіновіч. Элегія палескага матыля: вершы; Герман Гесэ. Стэпавы воўк. Пер. з ням. мовы Васіля Сёмухі; Адам Бабарэка. Збор твораў у двух тамах і інш.