Запрашаем да ўдзелу ў летніках, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці

Фонд "Новыя Медыі", МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ў межах культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" запрашаюць грамадзянаў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы.

Фонд "Новыя Медыі", МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ў межах культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" запрашаюць грамадзянаў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы.

Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў.

Для таго, каб прыняць удзел, неабходна даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас kontakt@nowemedia.infо

У загалоўку электроннага ліста просім напісаць "Праект DEMO, рэкрутацыя".

Праграма летнікаў будзе складацца з 3 модуляў:

1) Новыя Медыі і журналістыка

Мэтай гэтага модуля ёсць узбагачэнне ўдзельнікаў журналісцкімі ведамі і навыкамі (пошук тэмаў, жанры журналістыкі, стылі тэкстаў, спецыфіка рэдактарскай працы) у кантэксце новых медыяў, а таксама развіццё аніматарскіх здольнасцяў (праца ў групе, актыўныя метады адукавання) пад кіраўніцтвам дасведчанага трэнера Фонду Новыя Медыі.

2) Прафесійнае развіццё

Гэты модуль ставіць сваёй мэтай падрыхтоўку ўдзельнікаў да свядомага выбару кар'ернага і адукацыйнага шляху ва ўмовах зменлівага рынку. Курсы пад назвай "АBC прафесійнай працы" пашыраць веды маладзёнаў на такія тэмы, як актыўны пошук вакантных месцаў, перамовы з працадаўцамі на тэму заробку, пазіцыянаванне ў калектыве, вырашэнне канфліктных сітуацыяў, падрыхтоўка аплікацыйных дакументаў (СV, матывацыйны ліст), кантактаванне з працадаўцамі праз e-mail, тэлефон, удалае сумоўе. Лектары дапамогуць удзельнікам вызначыць прафесійныя схільнасці і падабраць кірунак адукацыйнага развіцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснага рынку працы.

3) Сістэмная трансфармацыя

Мэтай гэтай часткі летніка ёсць перадача ведаў аб сістэмнай трансфармацыі Польшчы цягам апошніх 20 гадоў. Тэмамі сустрэчаў будуць не толькі гістарычнае падсумаванне палітычных падзеяў, але і аналіз сацыяльнага і медыйнага ўспрымання/асвятлення польскай трансфармацыі, праблемы і дылемы, звязаныя з пашырэннем свабоды і ліквідацыяй цэнзуры. Выкладчыкі пастараюцца на канкрэтных прыкладах паказаць аналогіі польскай дзяржавы 1989 года з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня.

Сцэнар заняткаў адукацыйных летнікаў.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"