Уладзімір Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934 г. у вёсцы Вераскава Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1959), з 1962 года працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. Доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці эстэтыка, з 1991 года загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францішка Скарыны. Даследаваў пытанні гісторыі філасофіі, а таксама гісторыі і тэорыі эстэтыкі і літаратуразнаўства Беларусі, з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за цыкл калектыўных даследаванняў па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам Уладзіміра Конана ў сувязі з цяжкай стратай. Рай светлы яго душы!
Грамадзянская паніхіда пройдзе ў сераду ў 10.00 у інстытуце філасофіі (Сурганава, 1, кор.2), царкоўная -- у 11.30 у Петрапаўлаўскім саборы на Нямізе.Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”