У новым нумары бюлетэня “Беларусы ў свеце” можна прачытаць інтэрв’ю са старшынёй Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алегам Рудаковым.
Як зацікавіць моладзь беларускай культурай, чаму таварыства сутыкнулася з праблемай высялення з займанага памяшкання і як яе вырашыць – пра гэта і шмат іншага распавёў Алег Рудакоў напярэдадні 15-гадовага юбілею ІТБК.
Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкі” ў Вільні, арганізаванага ЕГУ пры патрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”; пра тое, як беларусы Амерыкі адкрылі летні сезон, беларускі музычны тыдзень у Швецыі ды шмат іншых цікавостак з жыцця беларускіх суполак замежжа.
Спампаваць апошні нумар бюлетэня.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшына”