14 траўня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Згуртаванне беларусау свету "Бацькаўшчына" прадстаўляюць канцэрт культавага беларускага гурта “Ляпис Трубецкой” у Вільні.
“Ляпис Трубецкой” прадставіць публіцы прэзентацыю новага альбома “Весёлые картинки”, а таксама лепшыя песні за апошнія гады.
Гурт “Ляпис Трубецкой” вядомы сваёй нестандартнай творчасцю і яскравымі выступамі, якія рэгулярна збіраюць вялікую колькасць аматараў музычных феерый. За 20-гадовую гісторыю калектыў выпусціў шмат музычных альбомаў зрабіўся лаўрэатам разнастайных прэмій: RAMP, «Рок-каранацыя», ZD Awards, «Чартова Дюжина».
Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і “Belarus Watch”.
14 траўня ў віленскім клубе "Propaganda" (V. M. Putino g. 5). Пачатак у 19:00.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – гэта беларускі ўніверсітэт, які адчыніўся ў Мінску ў 1992 годзе і аднавіў працу ў Вільні (Літва) ў 2005 годзе. На цяперашні момант ва ўніверсітэце на дзённых і завочных праграмах навучаюцца больш за 2000 студэнтаў, большасць з якіх беларусы, якія атрымліваюць якасную сучасную гуманітарную адукацыю па найбольш запатрабаваных на еўрапейскім рынку працы спецыяльнасцях.
Галоўная мэта грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” — дэманстрацыя беларускай культуры як сучаснага культурнага прадукту еўрапейскага ўзроўню. Кампанія актыўна папулярызуе веды пра гісторыю Беларусі і спрыяе пашырэнню ўжывання беларускай мовы. Дасягненне сваіх мэтаў кампанія бачыць праз рэалізацыю культурніцкіх, асветніцкіх, адукацыйных ініцыятываў, падтрымку культурніцкіх трэндаў, скіраваных на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і на пашырэнне ўплыву беларускай культуры ў свеце.
Асацыяцыя "Belarus Watch" адкрыта выступае супраць ізаляцыі Беларусі і адмену візавых абмежаванняў паміж ЕС і Беларуссю ў рамках грамадскай кампаніі "БЕЗ ВІЗЫ!", актыўна падтрымлівае міжкультурны і міжчалавечы дыялог паміж Беларуссю, Літвой і іншымі краінамі ЕС.