Адкрывае нумар інтэрв'ю з Алесем Разанавым. Пісьменнік, дзякуючы якому ў беларускай літаратуры існуе паняцце аўтарскія жанры, распавядае пра сваю наступную кнігу, свой улюбёны жанр, дзеліцца сваім поглядам на тое, якой мусіць быць сучасная паэзія.
У рубрыцы “Свята” ўвазе чытачоў – рэпартаж са святкавання першага году дзейнасці кнігарні “ЛогвінаЎ”.
У рубрыцы “Погляд” – рэцэннзіі на кнігу ўспамінаў Дануты Бічэль “Мост святога Францішка” і на беларускі пераклад рамана Чарльза Дзікенса “Олівер Твіст”.
Таксама ў нумары інфармацыя пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: збор тівораў Уладзіміра Дудзіцкага (укладанне, прадмова і бібліяграфічны каментарый Лявона Юрэвіча), Алесь Разанаў “З Вяліміра Хлебнікава”, Янсан Тувэ “Камета над далінай мумітроляў (пераклад з шведскай Насты Лабады і Алесі Башарымавай), Ніна Стужынская “Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920я гг. “ і інш.