Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У новым нумары змешчаны дайджэст святкавання Дня Волі ў Беларусіі ў розных краінах свету. У рубрыцы “Навіны МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” чытайце пра план працы Згуртавання на гэты год, заснаванне прэміі імя Ігната Дварчаніна, а таксама пра новыя кнігі, якія ўбачылі свет дзякуючы падтрымцы Згуртавання “Бацькаўшчына”.

Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра стварэнне ў Калінінградзе прыхода Еўфрасінні Полацкай, ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні, Беларускі марш свабоды з удзелам сусветнавядомых актораў у Лондане і іншыя навіны.

Традыцыйна на старонках бюлетэня чытачы знойдуць каляндар памятных дат наступны месяц, віншаванне сябраў Вялікай Рады.

Спампаваць апошні нумар бюлетэня.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшына”