
6-га красавіка 2011 года мы адзначаем 101- годдзe Барыса Уладзіміравіча Кіта, былога дырэктара Беларускай Наваградскай Гімназіі, прафесара Мэрылендскага Універсітэта, ганаровага доктара навук Гродзенскага Універсітэта, акадэміка Міжнароднай Акадэміі астранаўтыкі, акадэміка і ганаровага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, які, будучы грамадзянінам Злучаных Штатаў Амерыкі, заўсёды заставаўся патрыётам Беларусі. Ён стаў Чалавекам з вялікай літары - сапраўдным грамадзянінам нашай агульнай планеты Зямля. Мала каму вядома, што Барыс Кіт з’яўляецца таксама членам Навуковага савета Інстытута гуманітарных і экалагічных тэхналогій, у стварэнні якога ён -- навукоўца высокага узлёту -- прымаў удзел. Ён і зараз сваімі парадамі дапамагае нам рухацца да вольнай і заможнай Беларусі.
Сёння, дзякуючы Барысу Уладзіміравічу Кіту, мы разам з вамі, паважаныя чытачы і ягоныя прыхільнікі, стварылі сваеасаблівае "Віртуальнае ўтварэнне соцыюма", якое як бы выпраменіла ў Космас магутны імпульс нашай любові і павагі як да самога юбіляра, так і да Эгрэгара Беларусі, дзеля узмацнення якога Барыс Кіт працаваў усё сваё свядомае жыццё.
Дык пажадаем яму яшчэ раз добрага здароўя і сустрэчы з намі на чарговым 102 гадовым юбілеі!
Згуртаванне беларусаўсвету “Бацькўшчына” далучаецца да віншаванняў і зычыць Барысу Уладзіміравічу добрага здароўя!