Пачалося пасяджэнне з інфармацыі кіраўніка Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай аб бягучай дзейнасці Згуртавання.
Затым сябрамі Управы быў разгледжаны праект плана дзейнасці “Бацькаўшчыны” на 2011 год. Вырашана было вынесці гэты план з улікам прапаноў сябраў Управы на зацвярджэнне Малой Радай, пасяджэнне якой плануецца правесці 24 сакавіка. Акрамя плана дзейнасці, вырашана ў парадак дня пасяджэння Малой Рады ўключыць інфармацыю аб бягучай дзейнасці “Бацькаўшчыны” і фінансавую справаздачу.
Таксама сябрамі Управы было зацверджана палажэнне аб заснаванні Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” прэміі імя Ігната Дварчаніна, быў абраны склад сёлетнега журы, якое мусіць вызначаць пераможцаў прэміі. Падрабязней пра прэмію імя Ігната Дварчаніна можна прачытаць тут.