Фота Зарыны Кандрацьевай, budzma.org
Кнігі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прадстаўлены на стэндзе неазлежных беларускіх выдаўцоў у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша.
Нагадаем, серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны" заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам). З 2008 года друкуецца падсерыя "Людзі Беларусі", а з 2010 – падсерыя "Пераклады".
Кніжная выстава-кірмаш праходзіць з 9 па 13 лютага ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).
На кірмашы прадстаўлена кніжная прадукцыя з дваццаці трох краінаў Еўропы, Азіі і Амерыкі, агулам болей за 600 экспанентаў.
Сёлета ўпершыню ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаюць незалежныя беларускія выдаўцы. Выставачны стэнд супольна арэндавалі выдавецтвы "Логвінаў", "Галіяфы", "Лімарыус", рэдакцыі часопісаў "ARCHE-пачатак", "Дзеяслоў", "pARTisan", выдавец Зміцер Колас, МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".
І хаця стэнд незалежных выдаўцоў займае толькі два метры (мінімальна магчымую выставачную прастору), культурна-літаратурнае жыццё вакол яго віруе.
Арганізуюць гэтае жыццё найлепшыя беларускія аўтары і рэдактары часопісаў: Андрэй Хадановіч, Вера Жыбуль, Артур Клінаў, Алесь Разанаў, Анатоль Вярцінскі, Зміцер Колас, Валер Булгакаў і інш. Кампанія "Будзіма беларусамі!" падрыхтавала ў падарунак пакупнікам стэнду наборы паштовак з выявамі сімвалаў Беларусі.
Свой новы раман "Шалом" падпісвае пісьменнік, мастак, галоўны рэдактар часопіса "pARTisan" Артур Клінаў
Літаратарка марыйка Мартысевіч і рэдактар часопіса "ARCHE" Валер Булгакаў