Новы нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Асноўнай тэмай гэтага нумару стала інфармацыя пра акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і пацярпелымі ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску.Такія акцыі адбыліся ў розных гарадах свету: у Варшаве, Познані, Празе, Нью-Ёрку, Брусэлі, Гаазе, Браціславе…

Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра міжнародную канферэнцыю “Багуслаў Радзівіл і ягоны час”, якая прайшла ў Калінінградзе, пра стварэнне Міжнароднай канфедэрацыі беларусаў памежжа, выставу віленскага мастака Алега Аблажэя ў Нью-Ёрку ды іншыя навіны з жыцця беларусаў свету.

Спампаваць новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение