
31 студзеня дзень нараджэння святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч.
Анатоль Пятровіч з’яўляецца ганаровым сябрам Згуртавання. На працягу чатырох год, з 2001 па 2005 гг., быў прэзідэнтам МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Управа МГА “ЗБС “Байцькаўшчына” шчыра віншуе Анатоля Пятровіча са святам і выказвае падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва. Жадаем шаноўнаму імянінніку выдатнага здароўя, доўгіх год жыцця, плёну ў працы, здзяйснення ўсіх жыццёвых планаў.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”