З Калядамі і Новым годам!

Каляды ды Новы год – святы, ад якіх заўжды, з самага дзяцінства, чакаеш цудаў, якія прыносяць аднаўленне, даюць магчымасць на хвіліну спыніцца ды асэнсаваць зробленае за год і галоўнае, напэўна, для многіх з нас – гэта добрая нагода сабрацца разам з самымі блізкімі і дарагімі людзьмі.

Сардэчна віншуем усіх беларусаў з Калядамі і Новым годам!

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрыні, любові, мужнасці і сіл для новых поспехаў і дасягненняў у нашай агульнай працы на карысць роднай Беларусі!

Няхай надыходзячы год стане годам спраўджвання ўсіх Вашых надзей, годам радасці і абнаўлення.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”