Віншуем з 90-мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну!

27 лістапада адзначаецца Дзень Герояў, альбо пачатак Слуцкага збройнага чыну. У гэты дзень, 90 гадоў таму, у 1920-м годзе на Случчыне пачаліся баявыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.

27 лістапада адзначаецца Дзень Герояў, альбо пачатак Слуцкага збройнага чыну. У гэты дзень, 90 гадоў таму, у 1920-м годзе на Случчыне пачаліся баявыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.

Тысячы добраахвотнікаў адгукнуліся на заклік Рады Случчыны абараніць сваю зямлю ад чужынцаў. Узброенае супрацьстаянне працягвалася да канца снежня, калі пад ціскам пераважаючых сілаў Чырвонай Арміі слуцкія палкі адышлі на захад і былі раззброены і інтэрніраваны польскімі войскамі. Хаця Слуцкае паўстанне пацярпела паразу, гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як адна з слаўных старонак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Управа МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" віншуе ўсіх беларусаў з 90-мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну і зычыць, каб заўжды ставала мужнасці і моцы не схіляць голаў ні перад якімі жыццёвымі цяжкасцямі.

Заклікаем усіх у гэты дзень ушанаваць памяць герояў Случчыны!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”