Беларускі гурт “AKUTE” выступіць у Яраслаўлі

AKUTEУ межах года культуры Беларусі у Расіі у Яраслаўлі 24 лістапада адбудзецца маладзёжная музычная акцыя “Сустрэчны рух”. Мызыкі і творчыя калектывы Яраслаўскай вобласці і Беларусі выступяць на сцэне Яраслаўскага палацу моладзі.

У межах года культуры Беларусі у Расіі у Яраслаўлі 24 лістапада адбудзецца маладзёжная музычная акцыя “Сустрэчны рух”.

Мызыкі і творчыя калектывы Яраслаўскай вобласці і Беларусі выступяць на сцэне Яраслаўскага палацу моладзі. У фае канцэртнай залы будзе арганізавана фотавыстава “Русь і Беларусь — сустрэчны рух”.

AKUTEСпецыяльным госцем “Сустрэчнага руху” будзе сёлетні пераможца “Басовішча” магілёўскі гурт AKUTE. Выступ гурта адбудзецца пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”.

На наступны дзень, 25  лістапада, “AKUTE” возьме ўдзел у адкрыцці выставы “Геній зямлі беларускай”, прысвечанай Максіму Багдановічу. У экспазіцыі будуць прадэманстраваны разнастайныя матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску: арыгінальныя матэрыялы, у тым ліку прыжыццёвыя выданні паэта, ілюстрацыі да яго твораў, а таксама копіі рукапісаў, лістоў і фотаздымкаў паэта.

У якасці арганізатараў і партнёраў праекта “Сустрэчны рух” выступілі: Палац моладзі “Гігант”, Дэпартамент культуры Яраслаўскай вобласці, Мiжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Расіі”, Арт-Галерэя “Дом Муз”, Яраслаўская рэгіянальнай грамадская арганізацыя руска-беларускай дружбы  “Сяброўства”, Музей Максіма Багдановіча -- Цэнтр беларускай культуры горада Яраслаўль.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение