Выйшаў з друку новы нумар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. Адкрывае нумар інтэрв’ю з паэтам, перакладчыкам і эсэістам Міхасём Скоблам, у якім той распавядае пра свае творчыя планы ды пра пра выдадзены да 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш двухтомнік славутай паэткі.
Выйшаў з друку новы нумар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. Адкрывае нумар інтэрв’ю з паэтам, перакладчыкам і эсэістам Міхасём Скоблам, у якім той распавядае пра свае творчыя планы ды пра пра выдадзены да 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш двухтомнік славутай паэткі.У рубрыцы “Погляд” можна прычытаць рэцэнзію Ганны Янкуты на казку Джона Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану” у перакладзе на беларускую мову Антона-Францішка Брыля ды рэцэнзію Яна Максімюка на дзённікі слыннай дзяячкі беларускага замежжа Зоры Кіпель “Дні аднаго жыцця…”.
Цікавостка нумару – расповед пісьменніка і выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава пра ўдзел беларускай дэлегацыі ў Форуме выдаўцоў у Стакгольме.
Як заўжды ў гэтым нумары “Кніганошы” чытачы знойдуць інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: “Ля дзікага поля” Уладзіміра Арлова, “Мінская зямля” Алеся Клышкі, “Воплескі даланёю адною: пункціры” Алеся Разанава, літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа “Беларус 2010”, беларуска-англійскі размоўнік і інш.
Спампаваць бюлетэнь “Кніганоша” №5.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”