На нашым сайце з’явіўся новы раздзел

На сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” створаны новы раздзел, прысвечаны беларускаму школьніцтву ў замежжы, дзе падаюцца звесткі пра беларускія школы за мяжой. Па нашай інфармацыі, на сённяшні дзень такія школы дзейнічаюць у Латвіі, Літве, Польшчы, Эстоніі.

Дзеля ўсталявання больш шчыльных кантактаў і спрыяння ў арганізацыі дапамогі беларускім школам у замежжы просім беларускія суполкі, якія маюць інфармацыю пра іншыя беларускія школы, класы, садкі ў замежжы, у тым ліку нядзельныя, або пра планы па іх стварэнні ў найбліжэйшай перспектыве, даслаць звесткі на электронную скрынку zbsb@tut.by або паведаміць па тэлефоне: +375 17 200 70 27.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”