Амерыка ў Мінску! "Бібліятэка "Бацькаўшчыны" і выдавецтва "Логвінаў" ладзяць прэзентацыю беларускага перакладу рамана Курта Вонэгута "Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак".
Сваімі думкамі пра амерыканскую літаратуру і творы пра Амерыку падзеляцца:
Уладзімір Арлоў,
Андрэй Хадановіч,
Віталь Рыжкоў,
Сяржук Мядзведзеў,
а таксама перакладчык рамана
Павал Касцюкевіч.
Прэзентацыя адбудзецца 8 верасня (серада) у КнігарніЎгалерэі (Мінск, пр. Незалежнасці, 37А).
Пачатак а 18:00. Уваход — вольны.