"Бойня №5" Курта Вонэгута па-беларуску

У свеце беларускай перакладной літаратуры – папаўненне.  Нядаўна ўбачыў свет раман амерыканскага пісьменніка Курта Вонэгута  “Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак” у перакладзе на беларускую мову Паўла Касцюкевіча. Кніга выйшла ў адмыслова заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” падсерыі “Пераклады” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.

У свеце беларускай перакладной літаратуры – папаўненне.  Нядаўна ўбачыў свет раман амерыканскага пісьменніка Курта Вонэгута  “Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак” у перакладзе на беларускую мову Паўла Касцюкевіча. Кніга выйшла ў адмыслова заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” падсерыі “Пераклады” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.

Літаратура са сметніка

Можна сказаць, што беларускі пераклад Вонэгута з’явіўся на свет дзякуючы шчасліваму выпадку. Справа ў тым, што Павал Касцюкевіч у свой час працаваў ахоўнікам у Ізраілі ў адным з раёнаў Ерусаліма, дзе зазвычай селіцца інтэлігенцыя еўрапейскага паходжання. Сметнікі ў тым раёне таксама інтэлігенцкія. Каля іх часта можна знайсці добрую кнігу. Так аднойчы Павал знайшоў “Сідхартху” нямецкага пісьменніка Германа Гесэ па-англійску. Паколькі тады ён хацеў перакласці вялікі літаратурны твор, дык узяў раман з сабою. Але ад задумы  адмовіўся, знайшоўшы літаральна на наступны дзень ля таго ж сметніка “Бойню №5” Курта Вонэгута. “Я палічыў гэта шчаслівым знакам, -- гаворыць перакладчык, — і ўзяўся за пераклад менавіта гэтай, у арыгінале англамоўнай, кнігі”.

Цяжкасці перакладу

Самай галоўнай цяжкасцю падчас перакладу, па словах Паўла Касцюкевіча, было перамагчы ў сабе пісьменніка і “зрабіць менавіта пераклад, а не свой уласны твор”. Пэўны час Павел нават думаў стварыць свой уласны раман на падставе “Бойні №5”, але ўсё ж адмовіўся ад гэтай ідэі. Перакладчык-такі перамог! А ўсе развагі над творам Вонэгута Павел Касцюкевіч увасобіў у паслямове ад перакладніка пад назвай “Мой франтавы таварыш Курт Вонэгут”.

Што тычыцца тэхнічных асаблівасцяў перакладу, то тут Паўлу пашчасціла. Ён працаваў ахоўнікам ў ешыве, куды прыязджала шмат амерыканскіх яўрэяў, карэнных Нью-Ёркцаў. Яны і дапамагалі справіцца з моўнымі цяжкасцямі.

Пра што і для каго кніга

Раман “Бойня №5 або Крыжовы паход дзетак” напісаны Куртам Вонэгутам у 1969 годзе. Гэта аўтабіяграфічны твор пра бамбардаванне Дрэздэна падчас Другой сусветнай вайны.

У 1944 годзе Курт Вонэгут, які добраахвотна ўступіў у шэрагі узброеных сіл ЗША, трапіў у палон і быў накіраваны ў Дрэздэн, дзе разам з іншымі ваеннаапалоннымі працаваў на заводзе па выпрацоўцы соладавага сіропу для цяжарных жанчын.

13-14 лютага 1945 года Вонэгут стаў сведкам бамбардавання Дрэздэна войскамі саюзнікаў. Ён трапіў у лік тых сямі амерыканскіх ваеннапалонных, якім пашчасціла выжыць у той дзень. Так як Дрэздэн не быў стратэгічна важным аб’ектам, бомбасховішчаў там амаль не было, таму ваеннапалонных замыкалі ў гарадской скатабойні №5, а падчас бамбёжак спускалі іх у падвал з мяснымі тушамі. Цудам пазбегнуўшы смерці, Вонэгут напоўніцу зведаў жахі вайны, калі разам з іншымі ваеннапалоннымі быў вымушаны разбіраць руіны і выцягваць з-пад абломкаў тысячы трупаў.

Курт Вонэгут быў вызвалены Чырвонай арміяй у 1945 годзе.

Выступаючы супраць фашызму, Вонеэгут пры гэтым лічыў, што бамбардаванне Дрэздэна не было выклікана ваеннай неабходнасцю. Большасць людзей, якія загінулі падчас гэтай аперацыі, былі мірнымі жыхарамі.

“Бойня №5”  - антываенны раман, напісаны, па вызначэнню самога Вонэгута, у  “тэлеграфічна-шызафрэнічным стылі”. У першыя гады пасля выхаду раман зазнаваў цэнзуру ў ЗША.

На думку перакладчыка, “Бойня №5” будзе цікавай кожнаму, каму блізкая сусветная класіка ХХ стагоддзя, а таксама аматарам навуковай фантастыкі.

-------------------------------------------------------------------

Кнігу можна набыць у наступных крамах:

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2, тэл.: 2849061, www.pism.belkniga.by
“Акадэмкніга”, пр. Незалежнасці, 72, тэл.: 2920052
Сядзіба ТБМ, вул. Румянцава, 13, тэл.: 2848511, www.tbm.org
Управа БНФ, вул. Варвашэні, 8, тэл.: 2133008, 2845012, www.pbnf.org
КнігарняЎгалерэі, пр. Незалежнасці, 37А, тэл. 2906306, www.ygallery.by/
Крама "Подземка", пр. Незалежнасці, 43
Кніжная выстава “Мир книг”, вул. Я. Купалы, 27
Інтэрнэт-крама knihi.by

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение