Адным з найважнейшых кірункаў дзейнасці праграмы “Ла Страда” ў Беларусі з’яўляецца кансультаванне грамадзянаў па пытаннях бяспекі міграцыі, аказанне інфармацыйнай падтрымкі нашым суайчыннікам, якія трапілі ў складаныя сітуацыі за межамі Беларусі.
Праграма “Ла Страда” дзейнічае ў Беларусі з
Эксперты гарачай лініі “Ла Страда” даюць кансультацыі па ўсіх пытаннях выезду за мяжу: па пытаннях працоўнай міграцыі, заключэння шлюбаў з замежнымі грамадзянамі, навучання за мяжой, кансультацыі для тых, хто выязджае за мяжу з мэтай адпачынку і вандровак.
Акрамя індывідуальных кансультацый, эксперты праграмы прадстаўляюць спіс тэлефонаў і адрасоў, куды можна звярнуцца ў краіне прызначэння ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 8-801-100-8-801 (званкі па Беларусі бясплатна).
Калі бяда здарылася за мяжой, заўжды можна напісаць на lastrada@infonet.by або патэлефанаваць на тэлефон гарачай лініі “Ла Страда” (+375 17 295-31-67), працуе без выходных. Усе паслугі праграмы “Ла Страда” аказваюцца бясплатна.
“Ла Страда” разглядае праблему гандлю людзьмі як недапушчальнае парушэнне правоў чалавека, для вырашэння якой патрабуецца комплексны міждысцыплінарны падыход, заснаваны на супрацоўніцтве дзяржаўных органаў, няўрадавых арганізацый і міжнароднай супольнасці.
Падрабязней пра праграму “Ла Страда” можна даведацца на сайце www.lastrada.by.
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” цалкам падзяляе погляды экспертаў праграмы “Ла Страда” і лічыць, што іх дзейнасць мае высокую сацыяльную значнасць.
Просім беларускія суполкі замежжа максімальна шырока распаўсюдзіць інфармацыю пра праграму “Ла Страда” і ў выпадку неабходнасці аказваць усебаковую падтрымку супрацоўнікам праграмы ў іх дзейнасці.
Заклікаем суполкі, якія маюць свае інфармацыйныя рэсурсы ў інтэрнэце ці друкаваныя СМІ, размясціць у іх інфармацыю аб праграме “Ла Страда”.