Трэцяя сустрэча ў межах дыскусійнага праекта "Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры"

14 чэрвеня ў 19:00 у чарговы раз збіраемся ў галерэі Ў (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37А), каб пагаварыць пра тое, як,  навошта і якая кніга мяняе беларускую жанчыну.

14 чэрвеня 2010 года, 19:00 – галерэя "Ў" (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37А).

Чарговы раз збіраемся ў галерэі Ў, каб пагаварыць пра тое, як,  навошта і якая кніга мяняе беларускую жанчыну.

Тры сустрэчы дыскусійнага праекта "Жаночы  досвед у грамадстве і літаратуры"  будуюцца вакол зборнікаў жаночай  прозы "Жанчыны выходзяць з-пад  кантролю" (Кнігарня Наша ніва, 2007) і  "Пакахай мяне, калі ласка" (Кнігарня пісьменніка, 2009).

У час гэтых сустрэч аўтаркі  зборнікаў, чытачы і запрошаныя эксперты высвятляюць, ці ёсць нешта адметнае ў жаночым спосабе пісьма і  бачанні свету.

Далучыцца можа кожны.

Арганізатары:

o Творчая прастора BYBOOKS; o МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"; o ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"; o Выдавецкая серыя "Кнігарня "Наша Ніва"

Мадэратары:

Алёна Вялічка – трэнер і каардынатар ГА "Адукацыйны цэнтр "ПОСТ";

Аляксандра  Дынько – каардынатар творчай прасторы BYBOOKS, праект-менеджер выдавецкай серыі "Кнігарня "Наша Ніва".

Падрабязней пра першую і другую дыскусіі.

Аляксандра Дынько,
каардынатар творчай прасторы BYBOOKS