У гэтым нумары прапануем пазнаёміцца з наступнымі артыкуламі:
“Беларусы замежжа” ці “суайчыннікі, якія пражываюць за мяжой”. Які закон нас чакае?: МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала на разгляд праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, распрацаваны Міністэрствам замежных справаў Беларусі, а таксама аналіз заканадаўства іншых краінаў, у тым ліку і тых, што былі прадстаўленыя Бацькаўшчынай.
У галерэі “Ў” дыскутавалі пра адметнасць беларускай жаночай прозы: Другая сустрэча ў межах дыскусійнага праекту “Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры” адбылася 19 траўня ў Мінску.
Цуды бываюць. Прынамсі ў Іркуцку: Гавораць, цудаў не бывае. Аднак старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў сваім прыкладам абвяргае гэтае выслоўе. Гэты іркуцкі беларус здолеў у далёкім Прыбайкальскім краі стварыць сваю Беларусь, такую, аб якой многія тут, у этнічнай Беларусі, толькі мараць.
Выйшла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І”: У жыцці беларускай Вільні – значная падзея. Свет пабачыла кніга “Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І”
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”