Запрашаем да ўдзелу ў праграме па наладжванні супрацоўніцтва паміж грамадскім і дзелавым сектарамі Беларусі

Фонд “Понціс” (Славакія) і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь) запрашаюць беларускія грамадскія арганізацыі ўзяць удзел у аб’яўленай праграме “Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім і дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”.

 

Запрашаем

да ўдзелу ў праграме

“Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім і дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

Мэты праграмы – спрыянне ўстойліваму развіццю беларускіх грамадскіх арганізацый; наладжванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускімі грамадскімі арганізацыямі і бізнес-сектарам краіны на аснове славацкага досведу.

Дадзеная праграма рэалізоўваецца агенцтвам “Славацкая афіцыйная дапамога ў развіцці – Славацкая дапамога (SlovakAid)”.

Дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця грамадскіх арганізацый вельмі важна, каб для вырашэння сваіх статутных мэтаў яны прыцягвалі партнёраў не толькі са свайго сектару, але і з іншых. Наладжванне кантактаў з бізнес-кампаніямі з’яўляецца вельмі перспектыўным крокам: праз камунікацыю і супрацоўніцтва з такімі кампаніямі грамадскія арганізацыі атрымаюць партнёра, здольнага максімальна эфектыўна дапамагаць у вырашэнні грамадскіх праблемаў, а таксама пазітыўны уплыў на ўстойлівасць развіцця самой арганізацыі. Акрамя гэтага, інфармаванне супрацоўнікаў кампаніі пра супольную з недзяржаўнай арганізацыяй дзейнасць будзе пазітыўным унёскам у фармаванне грамадскага меркавання пра недзяржаўныя арганізацыі, іх месца і ролю ў вырашэнні сацыяльных праблем краіны.

Фонд “Понціс” (Славакія) і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь) запрашаюць беларускія грамадскія арганізацыі ўзяць удзел у аб’яўленай праграме.

Беларускія грамадскія арганізацыі дзякуючы гэтай праграме змогуць атрымаць:

- магчымасці пачаць і развіць супрацоўніцтва з бізнес-сектарам;
- падтрымку і ноў-хаў з боку славацкіх партнёраў;
- узаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі;
- узмацненне ўстойлівасці грамадскіх арганізацый;
- узмацненне патэнцыялу арганізацый;
- магчымасць атрымаць дадатковую дапамогу.

Увосень 2010 г. у межах праграмы будзе арганізавана 3 семінары па нарошчванні ўнутранага патэнцыялу беларускіх грамадскіх арганізацый. Семінары будуць сканцэнтраваныя на наступных пытаннях:

- умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу грамадскіх аб’яднанняў (візія, місія, стратэгічнае планаванне і інш.);
- як распачаць камунікацыю з бізнес-кампаніямі;
- як звярнуцца да кампаніі з прапановай двухбаковага супрацоўніцтва;
- кансультацыі, датычныя дзейнасці арганізацый.

Усе семінары будуць мець інтэрактыўную форму і праводзіцца славацкімі экспертамі, а таксама прадстаўнікамі славацкіх кампаній. Адна з найбольш важных частак праграмы – гэта стварэнне кожнай грамадскай арганізацыяй, задзейнічанай у праграме, прапановаў па супрацоўніцтву з бізнесам.

Праз узаемадзеянне і сумесную актыўнасць будзе наладжана сталае супрацоўніцтва беларускіх грамадскіх арганізацый, зацікаўленых у развіцці кантактаў з бізнесам, дзеля камунікацыі паміж сабой, абмену інфармацыяй, ведамі, досведам і ідэямі.

Па выніках конкурсу заявак будзе абрана 7-15 грамадскіх арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі. Згодна з крытэрамі праграмы, неабходна дэлегаваць аднаго прадстаўніка ад арганізацыі для праходжання поўнага курсу навучання і далейшай дзейнасці ў галіне супрацоўніцтва з дзелавым сектарам Беларусі.

Калі вы зацікавіліся ўдзелам у гэтай праграме, дасылайце запоўненую анкету да 30 чэрвеня 2010 г. на беларускай ці англійскай мове на e-mail application.NGO@gmail.com Анкеты, дасланыя пазней за вызначаную дату, разглядацца не будуць.

У ліпені 2010 г. прадстаўнікі задзейнічаных арганізацый наведаюць тыя НДА, якія пройдуць папярэдні адбор. Усе, хто заявіць аб сваім жаданні ўдзельнічаць у праграме, будуць праінфармаваныя аб выніках адбору праз e-mail не пазней за 31 ліпеня 2010 г.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і кансультацый звяртайцеся праз     e-mail application.NGO@gmail.com

Спампаваць анкету на беларускай мове.

Спампаваць анкету на англійскай мове.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"