Дыскусійны праект
“Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”
Сустрэча другая
19 траўня 2010 года – галерэя “Ў” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37А)
Дзяліць літаратуру на мужчынскую і жаночую, а не на добрую і благую, смешна. І зусім не смешна, што дасюль знаходзіцца шмат ахвотнікаў гэта рабіць.
Тры сустрэчы дыскусійнага праекта “Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры” будуюцца вакол зборнікаў жаночай прозы "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю" (Кнігарня "Наша Ніва", 2007) і "Пакахай мяне, калі ласка" (Кнігарня пісьменніка, 2009).
У час гэтых сустрэч аўтаркі зборнікаў, чытачы і запрошаныя эксперты высвятляюць, ці ёсць нешта адметнае ў жаночым спосабе пісьма і бачанні свету.
Размаўляем пра тое, чым ёсць сучасная беларуская жаночая проза – далучыцца можа кожны.
Джоан Роўлінг багацее, а мы бульбу лупім!
Аўтаркі зборнікаў жаночай прозы "Жанчыны выходзяць з‑пад кантролю" (Кнігарня Наша ніва, 2007) і "Пакахай мяне, калі ласка" (Кнігарня пісьменніка, 2009) і далёкія ад літаратуры людзі нарэшце застануцца сам-насам ва ўтульных сценах галерэі “Ў”. Інтыму будуць перыядычна замінаць цвярозыя эксперты. Сачыць за тым, каб віраванне жарсцяў не выплеснулася з рондалю ўзаемапавагі, а каша чытацкай цікаўнасці не падгарэла, будуць мадэратары.
Хто гэта піша і хто гэта чытае? ці ёсць нешта адметнае у жаночым спосабе пісьма і бачання свету? Чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру?
Праграма:
Абмежаванні выступаў экспертаў і аўтарак:
- Выступ цягнецца не даўжэй за 3 хвіліны;
- Абраза гонару і годнасці прысутных і непрысутных асоб не дазваляецца;
- Мадэратары спыняюць або падтрымліваюць дыскусію на свой одум.
Арганізатары:
- Творчая прастора BYBOOKS;
- МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына";
- ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў";
- Выдавецкая серыя "Кнігарня "Наша Ніва"
Мадэратары:
Выявіць стэрэатыпы пра літаратуру, створаную жанчынамі, пазбавіцца іх;
Паспрыяць развіццю крэатыўнага мыслення, фарміраванню навыкаў публічнага абмеркавання мастацкіх тэкстаў;
Падтрымаць свабоду самавыяўлення як неад’емную частку ажыццяўлення правоў чалавека;
Стварыць асяродак зносін для творчай моладзі;
Папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру сярод незаангажаванай публікі;
Наладзіць дыялог паміж аўтарамі і чытачамі, знайсці новыя шляхі данясення якаснага мастацкага тэксту да масавага чытача.
Кіраўнік праекта:
Пра тое, як прайшла першая дыскусія праекта "Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры", чытайце тут.