Выйшаў трэці нумар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. Адкрывае яго гутарка з пісьменнікам-юбілярам Віктарам Казько. Хто з ягоных літаратурных герояў аўтару самы блізкі; над чым цяпер працуе Віктар Апанасавіч; як, на яго думку адбываецца цяперашні літаратурны працэс… Пра гэта чытайце ў інтэрв'ю з Віктарам Казько.У нумары падаецца інфармацыя пра болей як 30 кніг. Сярод іх: “Перакуленае” Рыгора Барадуліна, “На далонях вечнасці” Анатоля Бутэвіча і Уладзіміра Ягоўдзіка, “Несымэтрычныя сны” Андрэя Хадановіча, “Беласток –Полацак” Алега Латышонка і інш.
У рубрыцы “Погляд” чытач знойдзе артыкулы пра кнігу амерыканскага літаратуразнаўцы і славіста Эвы Томпсан “Песняры імперыі: Расійская літаратура і каланіялізм” (пер. з англ. Т. Нядбай) ды пра кнігу Леаніда Дранько-Майсюка “Анёлак і я”.
Спампаваць бюлетэнь можна тут.
