Сустрэча з апостальскім візітатарам для беларусаў каталікоў замежжа айцом Аляксандрам Надсанам адбылася ў нядзелю, 25 красавіка, у офісе Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская; старшыня Рады “Бацькаўшчыны” Ніна Шыдлоўская; акадэмік Радзім Гарэцкі з жонкай Галінай Рыгораўнай; паэт Генадзь Бураўкін з жонкай Юліяй Якаўлеўнай; прафесар Адам Мальдзіс; гісторык, аўтар кнігі "Беларусы ў Вялікабрытаніі" Наталля Гардзіенка; старшыня дзіцячага фонду “Сакавік” Марыя Міцкевіч; рэдактар парталу ТУТ.ВУ Кастусь Лашкевіч.